Кашалёўскі сельсавет
Выгляд
Кашалёўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | сельсавет |
Уваходзіць у | Буда-Кашалёўскі раён |
Уключае | 18 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Кашалёва |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 1 333 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Афіцыйны сайт |
Кашалё́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Кашалёва.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Кашалёў. З 27 кастрычніка 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Буда-Кашалёўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 10 населеных пунктаў[1].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1652 чалавекі[2], з іх 95,4 % — беларусы, 3,4 % — рускія, 0,5 % — украінцы[3]; паводле перапісу 2019 года — 1333 чалавекі[4].
Вядомыя выхадцы
[правіць | правіць зыходнік]- Казімір Паўлавіч Буслаў (1914—1983) — акадэмік Акадэміі навук БССР, доктар філасофскіх навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі БССР.
- Павел Якаўлевіч Галавачоў (1917—1972) — двойчы Герой Савецкага Саюза, генерал-маёр авіяцыі. У Гомелі і Буда-Кашалёве ўсталяваны помнікі. Яго імем названы вуліцы ў Гомелі і Буда-Кашалёве, саўгас у Буда-Кашалёўскім раёне.
- Усцін Мікітавіч Шваякоў — падчас Вялікай Айчыннай вайны камандзір партызанскага атрада ў Глускім раёне.
Зноскі
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 76. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.